Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да 100-годдзя з дня нараджэння I.П.Шамякiна

Дата: 2 февраля 2021 в 18:28, Обновлено 6 февраля 2021 в 22:05
129 просмотров

Лiтаратурная гасцёýня «А на зямлi яго не згасне свет!» да 100-годдзя з дня нараджэння I.П.Шамякiна

Фотоальбом

Інсцэніроўка фрагмента аповесці “Глыбокая плынь”, дэкламаванне прозы, аповед пра творчае станаўленне вядомага пісьменніка, нашага земляка Івана Шамякіна — такой стала літаратурная кампазіцыя “І на зямлі яго не згасне свет…”, якая адбылася ў Навагуцкай сярэдняй школе і была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Вядучыя, дзесяцікласнікі Станіслаў Макаранка і Ксенія Юхцікава, расказалі гледачам цікавыя звесткі з жыцця і творчасці пісьменніка. Напрыклад, такі факт: Іван Шамякін вельмі любіў лес, і ў ягонай творчасці ён паўстае як жывая істота. Таму невыпадкова ў літуратурную кампазіцыю было ўключана мастацкае чытанне — вучаніцы 10 класа Наталля Саланенка і Лера Кобрусева прачыталі фрагмент з апавядання “Дубы”.

Івану Шамякіну калегі па творчаму цэху прысвяцілі некалькі твораў, і Кацярына Шчарбакова, Анастасія Калеснікава, Паліна Шаўчэнка і Паліна Дубадзелава іх прачыталі. Асабліва кранае твор Валянціна Лукшы “Памяці Івана Пятровіча Шамякіна” у выкананні вучня 6 класа Мікіты Патапенкі. У гэты момант усе прысутныя ўсталі, аддаючы даніну павагі знакамітаму пісьменніку.

Мерапрыемства было падрыхтавана сумесна з настаўніцай Аленай Кірыкавай, якая расказала пра падзеі ў жыцці пісьменніка, звязаныя з вёскай Церуха і Гомельскім раёнам увогуле, абапіраючыся на ягоныя ўспаміны пра гэты перыяд.

У школе шмат увагі надаецца творчаму асэнсаванню рэчаіснасці. І мастацкае слова — адзін са спосабаў выказаць сваё бачанне навакольнага свету. Тыдні беларускай мовы, літаратурныя кампазіцыі, прысвечаныя знакамітым землякам-паэтам, — малая частка творчых падзей, якія праводзяцца ў школе з мэтай знаёмства з творамі знакамітых літаратараў і выхавання мастацкага густу школьнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.